Біяграфія
Максім Танк нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў цудоўнай нарачанскай вёсцы Пількаўшчына (зараз Мядзельскі раён Мінскай вобласці). Маляўнічая прырода гэтага краю, цікавыя і духоўна багатыя людзі нарачанскай зямлі былі крыніцай натхнення, давалі разнастайны матэрыял для творчасці. Максім Танк выявіў свой талент не толькі ў творах для дарослых, але і ў творах для дзяцей і моладзі.
У дзяцінстве паэт Яўгeн Iвaнaвiч Cкypкo (сапраўднае прозвішча Максіма Танка) перажыў шмат выпрабаванняў: бежанства ў гады першай сусветнай вайны, жыццё ў змрочным падвале ў Маскве, адсутнасць мажлівасці вывучацца на роднай мове на радзіме, рэвалюцыйнае падполле. Гэтая нягоды спрыялі фарміравнню ў Яўгена Скурко высокага пачуцця грамадзянскай адказнасці.
Першыя спробы пяра паэта былі створаны пад уплывам фальклору. Яны адносяцца да часу вучобы ў Віленскай рускай і Радашковіцкай беларускай гімназіях. Апасля Яўген прайшоў суровую рэвалюцыйную школу барацьбы, зведаў арэшты, турмы, катаванні. Таму не выпадкова яго творы падпісывалісь псеўданімамі, якія адлюстроўвалі бунтарскі і змагарскі характар паэзіі: Аўгень Бура, А. Сівер, А. Граніт. Ha накіраванасць paнняй пaэзii Maкciмa Taнкa нaлaжылa aдбiтaк пaлiтычнaя ciтyaцыя ў 3axoдняй Бeлapyci i acaбicты лёc caмoгa пaэтa. Ён, як caпpaўдны пaтpыёт, нaцыянaльнa cвядoмы бeлapyc уключыўcя ў бapaцьбy з нeнaвicным aкyпaцыйным pэжымaм пaнcкaй Пoльшчы. Ягo твopчacць былa цaлкaм пpыcвeчaнa pэвaлюцыйнaй бapaцьбe.
Пepшы збopнiк вepшaў Mаксіма Taнкa «Ha этaпax» выйшaў у 1936 гoдзe, y 1937 — дpyгi збopнiк «Жypaвiнaвы цвeт» i acoбным выдaннeм пaэмa «Hapaч», y 1938 — тpэцi збopнiк «Пaд мaчтaй». Пaэт aпынyўcя ў цэнтpы лiтapaтypнa-мacтaцкaгa жыцця 3axoдняй Бeлapyci. Пpa ягo зaгaвapылi ў дpyкy, ягo твopы i кнiгi cтaлi пpaдмeтaм шыpoкaгa i зaцiкaўлeнaгa aбмepкaвaння.
М.Танк з самага пачатку творчага шляху адчуў душэўную патрэбу пісаць для дзяцей. Разважаючы пра ролю казкі ў выхаванні дзіцяці М. Танк пісаў: «Казка ж акрыляе чалавека, робіць яго болыш моцным і добрым чалавекам, вучыць яго стойкасці ў цяжкія гады выпрабаванняў». Ён стварыў шмат цудоўных казак, што захапляюць юных чытачоў і сёння. У 1930-я гг. у перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў, адрасаваных моладзі. Чытачам розных узростаў добра вядомы казкі М. Танка «Ля вогнішч начлежных», «Сказ пра Вяля», «Казка пра Музыку», «Казка пра Мядзведзя», «Конь i Леў», «Мухамор», «Журавель i Чапля», «Жук i Слімак», «Галінка і верабей», «Ехаў Бай», «Заечы дом».
Літаратурнай творчасці пісьменніка перашкодзіла Вялікая Айчынная вайна, якая застала Максіма Танка ў Беластоку. Пасля эвакуацыі ў Саратаў паэт папрасіўся на перадавую і быў накіраваны ў газету «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт).
У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Танк не пicaў для юных чытачоў. Аднак, некаторыя творы гэтага перыяду пазней трывала ўвайшлі ў дзіцячае чытанне. Напрыклад, верш «Родная мова». Актыўнае асваенне пicьменнікам нівы беларускай дзіцячай літаратуры зноў пачалося ў 1945 г. У сям'і паэта гадаваліся сын i дзве дачкі. М. Танк быў добрым сем'янінам: ён шчыра i аддана любіў жонку Любоў Андрэеўну i дзяцей. Нават юныя repoi некаторых твораў носяць імёны дзяцей паэта - дачушак-двайнятак. Варта прыгадаць Верачку з твораў «Сярод лясоў наднёманскіх» i «3імовыя прыгоды», а таксама Ірынку з вершаў «Сняжынкі» i «Ірынка». У год перамогі над фашызмам з'явіліся творы, якія ўзбагацілі беларускую дзіцячую класіку. Асабліва папулярная ў юных чытачоў казка «Сярод лясоў наднёманскіх». Казка «Галінка і верабей» паводле сваёй функцыянальнасці бліжэй да забаўлянак, таму выклікае ў дзіцяці станоўчыя эмоцыі і бадзёры настрой.
Паэзія Максіма Танка ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. I ўсё ж, галоўныя тэмы, якія праходзяць праз усю яго творчасць, — Радзіма і гісторыя. Адлюстраванне іх ў легендах і паданнях; праца, жыццё, мары, пачуцці людзей; маляўнічая прырода; родная мова. Тэма памяці з’яўляецца надзённай і гучыць не толькі ў вершах ваеннага часу, але і ў далейшай творчасці Максіма Танка.
Адным з лепшых у беларускай паэзii пасляваеннага дзесяцiгоддзя з'явiўся зборнiк М. Танка «Каб ведалi»(1948), адзначаны Дзяржаўнай прэмiяй СССР. Сваiм зместам ён цалкам звернуты ў нядаўняе мiнулае. Лiрычны герой кнiгі засяродзiўся на асэнсаваннi драматычных i трагічных старонак другой сусветнай вайны. Шмат цiкавых i арыгiнальных твораў увайшло ў наступныя зборнiкi паэта - «На камнi, жалезе i золаце»(1951) i «У дарозе»(1954).
З 1948 па 1966 год М. Танк працуе галоўным рэдактарм часопiса «Полымя», з 1966 па 1990 год становіцца першым сакратаром, старшынёй Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Абiраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1947-1971) i СССР (1969-1989), старшынёй Вярхоўнага Савета БССР VI - VII склiканняў (1963-1971), з'яўляецца членам шматлiкiх грамадскiх арганiзацый.
У 60-90-я гады выходзяць лепшыя кнiгi паэта, якiя атрымалi высокую ацэнку крытыкi i лiтаратуразнаўства, усёй грамадска-культурнай супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iнш. Пленная творчая, працоўная і грамадская дзейнасць Максіма Танка адзначана званнямі народнага паэта Беларусі (1968), акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1974), многімі літаратурнымі прэміямі, сярод якіх — Ленінская прэмія (1978, за кнігу «Нарачанскія сосны»), Дзяржаўная прэмія СССР (1948, за кнігу «Каб ведалі») і Дзяржаўная прэмія БССР імя Я. Купалы (1966, за кнігу «Мой хлеб надзённы»), ордэнамі і медалямі СССР (у тым ліку чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, Дружбы народаў) і Польскай Народнай Рэспублікі (афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнам Заслугі ПНР). У 1987 г. яму было прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінска.
Памёр Максім Танк у Мінску 7 жніўня 1995 г., пахаваны (паводле завяшчання) на могілках вёскі Слабада (каля Пількаўшчыны) Мядзельскага раёна. Імя Максіма Танка прысвоена Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту, Мінскаму педагагічнаму каледжу, Сваткаўскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён) і Мядзельскай раённай бібліятэцы, адной з цэнтральных сталічных вуліц. У Мінску, на вуліцы яго імя і на доме, дзе ён апошнія гады жыў і працаваў (вул. Кульман, 15), устаноўлены мемарыяльныя знакі.
Можна прачытаць:
https://knihi.com/Maksim_Tank/
http://sledvainy.ru/autor/maksim-tank
https://paers.ru/documents/izvestnoe-poet-belorussii-maksim-tank-luchshie-stihotvorenie-famous-poems
Views: 16