Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

110 год з дня нараджэння Л. Прокшы

Леанід Януаравіч Прокшабеларускі, савецкі пісьменнік, перакладчык і рэдактар. Нарадзіўся 19 красавіка 1912 года ў Полацку ў  сям'і працоўнага.

У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум. Пасля вучобы пайшоў працаваць загадчыкам пачатковай школы Мазырскага раёна, потым выкладаў беларускую мову і літаратуру ў сямігодцы і на рабфаку ў Барысаве.

З 1935 па 1937 гады служыў у Чырвонай Арміі. Пасля працаваў літаратурным работнікам у газеце “Віцебскі рабочы”, рэдактарам польскай рэспубліканскай дзіцячай газеты “Піянер”. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным журналістам. У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію. З 1961 года з’яўляўся членам Саюза пісьменнікаў СССР .

 З 1969 года быў галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва”.

Леанід Януаравіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і двума ордэнамі  II ступеняў, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі і польскім Залатым крыжам за заслугі, ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Выступаў у друку з 1937 года. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Леанід Прокша з’яўляецца аўтарам зборніка апавяданняў і нарысаў “Крыніца прыгажосці”, кніг гумарыстычных апавяданняў і памфлетаў “Каб жылося-вялося” і “Кантроль сумлення”, аповесцей “Ці варта было жаніцца”, “За Добрыцай-рэчкай”, раманаў “Пакуль жывеш на свеце…”, “Туніка Несса”,  кніг публіцыстыкі “Па абодва бакі акіяна” і “Туман развеецца”, твораў для дзяцей “Хлопчык у вялікіх чаравіках”,  “Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі” і “Стрэлы над ярам”.

Леанід Януаравіч Прокша памёр 9 снежня 1994 года.

Чытаць анлайн:

- “Стрэлы над ярам” 

-“Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі”  

Просмотров: 14