Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

80 гадоў з дня нараджэння С. Панізніка

Сяргей Сцяпанавіч Панізнік - вядомы беларускі паэт, перакладчык, журналіст.

Нарадзіўся Сяргей Сцяпанавіч 10 мая 1942 года ў вёсцы Бабышкі Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. 3 сялянскай сям’і. Бацька, Сцяпан Дзмітрыевіч, i маці, Алена Рыгораўна, працавалі у калгасе, цяпер на пeнcii. Вучыўся Сяргей Панізнік спачатку ў Латаўшчынскай пачатковай, потым у Лявонпальскай сярэдняй школе (1949—1959). У 1962 г. скончыў фельчарскае аддзяленне Магілёўскага медыцынскага вучылішча. Працаваў фельчарам Княжыцкай участковай бальнщы каля Магілёва. 3 1962 да 1963 гг. служыў фельчарам дывізіёна ў вайсковай часці Беларускай ваеннай акругі. У 1963—1967 гг. з'яўляўся студэнтам факультэта журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча СА i ВМФ. 3 1967 да 1976 гг. ваенны журналіст. У складзе Цэнтральнай групы войск служыў у Чэхаславакіі (1969—1973 гг.), потым — у Беларусі. 3 1977 г. быў стыльрэдактарам газеты «Вячэрні Мінск», з 1980 г. - рэдактарам Дзяржтэлерадыё БССР, з 1982 г. - рэдактарам, загадчыкам, а пазней вядучым рэдактарам рэдакцыі літаратуры для сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». 3 1992 г. працаваў у Нацыянальным навукова-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны, даследаваў беларуска-латышскія i беларуска- чэшскія культурныя сувязі. Узнагароджаны савецкiмi i чэхаславацкімі медалямі.

Першы верш С. Панізніка «Фестывальнае свята» быў надрукаваны ў 1959 г. у Міёрскай раённай газеце «Зара камунізму». Першая публікацыя ў рэспубліканскім друку (верш «Нічагуткі») з’явілася ў 1960 г. у лепеньскім нумары часопіса «Вожык». 3 таго часу ў беларускіх, а таксама украінскіх перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках друкуюцца яго вершы, артыкулы, рэцэнзіі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля», «Палявая пошта», «Крона надзеі», «Чало i век», «Слова на дабрыдзень», «Мацярык», «Жыцень», «Стырно», дакументальнай аповесці «Браніслава». Лёс Радзімы, працавітых землякоў высвечваецца ў яго творах трагічным зарывам вайны. Сувязь з культурнымі традыцыямі беларускага народа, вернасць грамадзянскаму абавязку, працоўныя i салдацкія будні краіны, пачуцці кахання, складаныя чалавечыя ўзаемаадносіны — асноўны змест лірычнага маналога-роздуму С. Панізніка. Ён звяртаецца да фальклорнай паэтыкі, зaпicваe народныя жарты, песні (зборнік «Са старога куфэрка»).

Дзецям адрасаваў вершы, жарты, пацешкі, скорагаворкі, якія сабраў у кнігах «Адкуль вясёлка п’е ваду» i «Мы — грамацеі». Выдаў брашуру «Пасля вогненных вёсак» пра лёс вязняў былых фашысцкix канцлагераў. У перыядычным друку выступае з артыкуламі i рэцэнзіямі па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу.

Творы С. Панізніка перакладаліся на латышскую, рускую, украінскую мовы. Паэт таксама перакладае на беларускую мову творы латышскіх, літоўскіх, yкpaiнскix, чэшскіх аўтараў. Складальнік двухтомнай анталогіі «Латышская савецкая паэзія», зборніка вершаў беларускіх паэтаў для сярэдняга i старэйшага школьнага ўзросту «Воляй азорыцца свет», зборніка выбранай лірыкі М. Багдановіча на рускай мове «Узор васілька». На вершы С. Панізніка кампазітары В. Бурдзіцкі, В. Войцік, Г. Казлова, М. Пятрэнка, А. Чыркун i інш. напісалі песні.

Зараз Сяргей Сцяпанавіч жыве у Miнскy.

Чытаць анлайн:

Ссылка №1:

 

Views: 63