Я роднае слова люблю без прымусу,
Яно мне аж свеціцца – кожнае, кожнае.
Вы ганарыцеся, беларусы –
Наша мова такая прыгожая!
Адной з важнейшых падзей у культурным жыцці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца Міжнародны дзень роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага.
Роднае слова – гэта наша багацце, наш скарб, які трэба ведаць і шанаваць.
Таму на дзіцячым абанеменце маленькім кнігалюбам была прапанавана кніжная выстава «Асалода чытання», на якой можна пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускіх аўтараў.
У сектары абанементнага абслугоўвання для старэйшых карыстальнікаў дзейнічае выстава «Родная мова – крыніца натхнення», якая знаеміць з творамі як сучасных беларускіх пісьменнікаў, так і класікаў: Ул. Саламахі, Л. Рублеўскай, С. Далідовіча і інш.
На працягу дня для чытачоў працуе інтэрактыўная пляцоўка «Таямніцы і загадкі роднай мовы», дзе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць пазнаеміцца з прымаўкамі і прыказкамі беларускага народа, пагуляць у гульні «Кракадзіл» і «Хто я?», паспаборнічаць у флэш-батле «Хуткамоўкі чытаем разам» і перакласці беларускія словы на рускую мову.
У інфармацыйна-сервісным сектары аформлены кніжны куток «Роднай мовы гук чароўны» з літаратурай па гісторыі роднай мовы і культуры мовы, слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі, прысвечаныя роднаму слову, а таксама мастацкая літаратура беларускіх пісьменнікаў.
Запрашаем усіх жадаючых!
Views: 34