Бібліятэкары з'яўляюцца для дзіцяці праваднікамі ў цудоўны свет літаратуры. Літаратурнае падарожжа "Чароўны клубочак" пазнаёміла дашкольнікаў з фальклорам: калыханкамі, забаўлянкамі, прымаўкамі, песнямі, казкамі.
Гульнявыя практыкаванні і гульні-дыялогі, уваходзячыя у мерапрыемства, дапамагалі дзецям у авалодванні роднай мовай.
Яны з задавальненнем паўтаралі невялікія беларускамоўныя сказы, задавалі пытанні, расказвалі нескладаныя гісторыі і вершыкі, вадзілі карагод.
Views: 3