Гэтай падзеі было прысвечана літаратурнае знаёмства “Залаты прамень класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы і Я.Коласа”, якое прайшло у СШ №18 для навучэнцаў 4-х і 5-х класаў.
Вучні ўважліва слухалі цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях паэтаў. З задавальненнем прымалі ўдзел у літаратурных віктарынах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па творчасці вялікіх пісьменнікаў.
Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння, прымушая нас перажываць, радавацца, любіць і ганарыцца культурай спадчынай нашай краіны.
Views: 7