Штогод 3 ліпеня адзначаецца галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Да гэтай знамянальнай даты ў чытальнай зале бібліятэкі аформлена кніжная выстава «Квітней пад небам сінім, Беларусь!».
Літаратура, прадстаўленая на выставе, дазваляе ў даступнай форме пазнаёміцца з сімволікай беларускай дзяржаўнасці, а таксама з яе гістарычным мінулым. Кнігі пазнаёмяць вас з сучаснымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі аспектамі жыцця краіны.
Выстава дзейнічае з 28.06 па 08.07.
Чакаем вас у бібліятэцы!
Просмотров: 21