31 кастрычніка 2022 года ў межах гарадской акцыі татальнага чытання ў бібліятэцы адбылася літаратурная дыктоўка «Дзясятка за Коласа і Купалу», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Дыктоўку правяла беларуская дзіцячая пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі - Жана Міўс. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 6-7 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Магілева” і ДУА “Гімназія № 1 г. Магілева”. Пасля таго, як удзельнікі выканалі заданне, арганізатары падлічвалі балы, а Жана Міус у той час прэзентавала аўдыторыі сваю новую кнігу «На пытанне ёсць… паданне».
Інтэрактыўнае чытанне суправаджалась віктарынай на ўважлівасць, за правільныя адказы прысутныя атрымлівалі падаруначкі ад аўтара.
Пераможцы дыктоўкі атрымалі дыпломы, а астатнія – сертыфікаты.
Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся!
Views: 15