10 верасня, у цёплы восеньскі дзень, выхаванцы ДУА «Яслі-сад № 97 г. Магілёва» адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках дзіцячага часопіса «Буся».
Праз часопіс маленькія чытачы пазнаеміліся з лепшымі творамі беларускіх паэтаў і празаікаў. Простыя дасціпныя словы вершаў, казак, лічылак і загадак данеслі да дзяцей прыгожую, напеўную і багатую беларускую мову.
Спадзяемся, што «Буся» дапаможа маленькім чытачам адчуць асалоду ад беларускага мастацкага слова і яшчэ больш палюбіць нашую родную Беларусь!
Просмотров: 1