Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

“Залаты прамень класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа”

У далекім 1882 годзе нарадзіліся два вялікія песняры беларускага народа, класікі нацыянальнай літаратуры - Янка Купала і Якуб Колас. Уся краіна адзначае іх 140-гадовы юбілей, і наша бібліятэка не стала выключэннем. Гэтай падзеі і было прысвечана літаратурнае знаёмства “Залаты прамень класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы і Я.Коласа”, якое прайшло для дзяцей старэйшага ўзросту працоўнага лагера СШ № 37.

Падлеткі ўважліва слухалі цікавы аповед пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры. З задавальннем угадвалі беларускія стравы і прадметы быту, якія ўжывалі ў сваім жыцці Я.Купала і Я.Колас, прынялі ўдзел у беларускіх гульнях таго часу: “Збяры Бульбу”, «Гарачыя гаршчочкі», «Рыбак з бітком».

Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння, застаўляя нас перажываць, радавацца, любіць і ганарыцца гісторыяй і культурай нашай краіны.

Views: 12