Кожны чалавек размаўляе на той мове, на якой гавораць у яго сям'і. На жаль, у паўсядзённым жыцці, дзеці чуюць у асноўным толькі рускую мову. Як можна зацікавіць дашкалят роднай беларускай мовай? Дзеля гэтага быў распрацаваны літаратурны праект, дзе праз цікавыя формы работы бібліятэкары спрабуюць ўразіць і зацікавіць сучасных дзяцей.
Так, для старэйшай санаторнай групы дзіцячага садка №97 прайшоў занятак «Лепей матулі ў свеце няма». Тут хлопчыкі і дзяўчынкі праз гульні, віктарыны, чытанкі-забаўлянкі знаёміліся з роднай мовай. Пераносілі гародніну, ветліва звярталіся адзін да аднаго, збіралі букет з кветак. І ўсё гэта рабілі з дапамогай бібліятэкара на беларускай мове.
Views: 7