У сённяшнім жыцці ўсім, асабліва дзецям, неабходны маральныя апоры, чыстыя вытокі духоўнага жыцця. Менавіта ў дзяцінстве, калі фарміруюцца ўяўленні дзіцяці пра тое, што добра, а што дрэнна, закладваецца маральны фундамент асобы.
Дзе шукаць дзіцяці гэтыя маральныя каштоўнасці, духоўныя ўзоры, як не ў творах мастацкай літаратуры і фальклору. Па словах Сухамлінскага, «чытанне кніг - сцяжынка, па якой умелы, разумны, удумлівы выхавальнік знаходзіць шлях да сэрца дзіцяці».
Чытанне маленькім чытачам дапамагае:
- фарміраванню будучага таленавітага чытача, культурнага адукаванага чалавека;
- усебаковаму развіццю асобы;
- навучанню роднай мове, паступоваму папаўненню і замацаванню слоўнікавага запасу;
- фарміраванню нацыянальнага характару, нацыянальнай самасвядомасці;
- бачыць усю прыгажосць і разнастайнасць навакольнага свету;
- разумоваму, маральнаму і эстэтычнаму выхаванню;
- пашырэнню кругагляду, азнаямленню з прадметамі і з’явамі прыроды, жыццём і дзейнасцю людзей;
- атрыманню звестак пра рэальнасць, якую яны яшчэ не ведаюць;
- пашырэнню кругагляду;
- зразумець аб працы і жыцці людзей, аб вялікіх справах і подзвігах і г.д.;
- фарміраваць уменне даваць маральныя ацэнкі, выстройваць узаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі;
- гарманічна фарміраваць маральны і творчы патэнцыял;
- хутчэй пазбаўляцца ад ляноты, упартасці, эгаізму і інш. адмоўных рыс;
- выхоўваць пачуццё адказнасці: гэта клопат аб маленькіх, павага да старэйшых.
Але мастацкая літаратура выконвае сваё прызначэнне выхоўваць і ўсебакова развіваць дзяцей толькі тады, калі чытанне і ўспрыманне твора адбываецца разам з бацькамі і пад их кіраўництвам. Калі пры абмеркаванні праяўляюцца пачуцці, узнікаюць думкі, робяцца тлумачэнні - тады твор прыносіць эстэтычнае задавальненне і ўздзеянне на дзіця.
Жадаем поспехаў на чытацкай сцяжынцы!
Views: 123