Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Моўны марафон «Дакраніся да сэрца»

У межах правядзення Міжнароднага дня роднай мовы бібліятэку наведалі вучні 5 «А» і 5 «Г» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Магілева», якія сталі удзельнікамі моўнага марафону «Дакраніся да сэрца».

Хлопчыкі і дзяўчынкі карысна правялі час: з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы ў пазнавальных гульнях: «Ехаў поўны воз дзівос», «Ведай роднае, беларускае», «Складзі пазл», успомнілі знакамітых асоб Беларусі ў віктарыне «Хто ёсць хто?»; разгадвалі загадкі, практыкаваліся хутка і правільна вымаўляць хуткамоўкі на роднай мове.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў марафоне, за што ўсе атрымалі падарункі на памяць.

 

Views: 38