Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Пад небам Янкi Купалы i Якуба Коласа

Сёлета наша краіна адзначае 140-годдзе з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы і Якуба Коласа.

З гэтай нагоды ў фае бібліятэкі аформлена інтэрактыўная кніжная выстава «Пад небам Янкі Купалы і Якуба Коласа», якая нагадвае літаратурную спадчыну класікаў, а таксама раскрывае таямніцу іх таленту.

Акрамя кніг, летапіс жыцця і творчасці песняроў дапаўняюць QR-коды, якія даюць магчымасць віртуальна наведаць музеі і сайты, прысвечаныя пісьменнікам.

Самыя дапытлівыя чытачы самастойна прымаюць удзел у літаратурных гульнях, размешчаных на выстаўцы, прысвечаных жыццёваму і творчаму шляху пісьменнікаў. Гэта інтэлектуальныя гульні: «Літаратурны кракадзіл», «Збяры словы», «Складзі пазл» і інш.

Калі ласка, запрашаем! Прыходзьце, чытайце, удзельнічайце.

Просмотров: 9