Такая назва літаратурнага праекта па далучэнні дашкольнікаў да роднай мовы, па якому працуе бібліятэка сёлета.
«Першыя крокі па-беларуску» — гэта не толькі бібліятэкары і дзеці. Наш праект пазіцыянуецца як сумесная работа з дашкольнымі ўстановамі і з бацькамі. Развіццё маўлення дзяцей ажыццяўляецца ў дзвюх формах: у штодзённым жыцці і на арганізаваных занятках. Вылучаюцца заняткі па азнаямленні дзетак з навакольным светам і мастацкай літаратурай, на якіх біблітятэкар не толькі вядзе дыялог, расказвае, але і слухае расказы і адказы дашкалят.
Далучайцеся, калі ласка!
Views: 6