Прыйшоў май, а з ім і заканчэнне заняткаў у межах праекта па знаёмству з беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй для старэйшых дашкольнікаў дзіцячага садка №97.
На гэтым занятку дзеці здзейснілі віртуальнае падарожжа па цікавым маршруце, на якім пазнаёмілісь з вуснай народнай творчасцю, беларускім адзеннем, арнаментам і цацкамі.
Разам з бібліятэкарам яны пелі калыханку, разгадвалі загадкі, глядзелі мультфільм пра Піліпку, гулялі “у ката і мышэй” і шмат іншых забаўлянак. На прыканцы кожны ўдзельнік праекта атрымаў на памяць эмблему “Жыву ў Беларусі – і тым ганаруся”.
Views: 3