Дашкольнікі дзіцячага садка №97 разам з бібліятэкай працягваюць вывучаць беларускую мову.
На чарговай сустрэчы юныя беларусы здейснілі займальнае падарожжа па "Беларусі - зялёнай краіне” з дапамогай маленькага Бусліка.
Яны завіталі ў поле, у лес, на гаспадарскую сядзібу. Слухалі казкі і вершы на роднай мове, адгадвалі загадкі і на практыцы знаёміліся з беларускімі гульнямі, завучвалі новыя словы, а народныя хвілінкі-весялінкі дапамагалі падтрымліваць добры настрой. У канцы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі слоўнік-размалёўку.
Views: 0