Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Рыгору Барадуліну прысвячаецца…

IMG_8252“Шчаслівай зоркі самародак” – пад такой назвай адбыўся паэтычны ўспамін, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Мерапрыемства было арганізавана ў межах тыдня беларускай мовы і прайшло ў сярэдніх школах № 43 і № 37 для вучняў 9-11 класаў.
Кім быў Рыгор Барадулін для Беларусі і беларускай літаратуры, у чым унікальнасць яго творчасці?


Адказы на гэтыя пытанні пастараліся даць супрацоўнікі бібліятэкі. Для кожнага чытача Барадулін адкрываў сваю Беларусь. У сваю чаргу, кожны адкрываў Барадуліна для сябе па-свойму. Вось і бібліятэкары, распавядаючы пра цікавыя старонкі біяграфіі, багатую творчую спадчыну паэта, выказывалі сваё гледжанне і свае адносіны.
Прысутныя мелі ўнікальную магчымасць у запісы пачуць песню на словы Барадуліна ў выкананні самога аўтара.
Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай, тым больш, хлопчыкі і дзяўчынкі самі чыталі вершы.

IMG-3fe1dc39083fdb358305593c2fa670c6-V

IMG-8f6de9defb49abaa0ddea4787809e11f-V

IMG-b9a6684eb25e4e0f62ae1e8f0e4fe9c9-V

IMG_8241

IMG_8296

IMG-f631a9e9a7f78be71a810fcd8ec5d134-V

IMG_8272

 

Views: 62