Краіны сімвалы сваёй
Я беражна з сабой бяру.
І хай лунае над зямлёй
Імя святое – Беларусь!
У кожнай краіны ёсць свае дзяржаўныя сімвалы: Дзяржаўны герб, Дзяржаўны флаг, Дзяржаўны гімн. У беларусаў таксама яны ёсць. Менавіта пра іх распавядала бібліятэкар выхаванцам старэйшых груп дзіцячых садкоў №78 і №97.
Спачатку прагучала казка-загадка, у якой дзеці павінны былі пазнаць сімвалы краіны, у якіх зашыфравана жыццѐ народа, традыцыі і звычаі. Працягнуў мерапрыемства аповед пра элементы, якія складаюць герб. Замацоўвалі атрыманыя веды дзеці ў гульнях: “Што лішняе?”, “Збяры пазл”, “Знайдзі пару”.
На прыканцы занятка дашкаляты атрымалі хатняе заданне: намаляваць герб сваёй сям’і, які будзе распавядаць пра заняткі ўсіх членаў сям’і.
Views: 19