Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Творчая сустрэча з Алёнай Беланожка

21 лютага ў бібліятэцы адбылася сустрэча з паэтэсай, пісьменніцай, рэжысёрам і сцэнарыстам,членам Саюза пісьменнікаў БеларусіАлёнай Беланожка, якая жыве і працуе ў Магілёве. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж».

Алёна Міхайлаўна Беланожка – аўтар апавесцей «Чамадан з кракадзілавай скуры», «Зорка Ракхігархі», «Месяц чакае гасцей», апавяданняў для моладзі і падлеткаў, празаічных і паэтычных зборнікаў і альманахаў.

Пад час сустрэчы пісьменніца прэзентавала сваю новую кнігу «Дзіця зямлі», надрукаваную выдавецкім домам «Звязда» у 2023 годзе. Гэта зборнік фантастычных апавяданняў, на старонках якога ўзнімаюцца філасофскія, маральныя, гуманістычныя пытанні.

На працягу часу ішла павольная размова аўтаркі з хлопцамі, якая тычылась не толькі яе творчасці, але і закранала розныя тэмы, цікавічыя прысутных.

Сустрэча пакінула пасля сябе прыемныя ўражанні і адчуванне дачынення да літаратурнай творчасці пісьменніцы.

Views: 34