7 снежня да магілёўскіх школьнікаў у дзіцячую бібліятэку імя А.С. Пушкіна завітала ў госці кніжная фея - дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарка 27 кніг для дзяцей і падлеткаў.
Юныя чытачы, навучэнцы 4-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №43 г. Магілева”, адправіліся ў цудоўнае падарожжа па фантастычных, вясёлых і прыгодніцкіх творах разам з пісьменніцай і яе казачнымі героямі - абаяльнай Лісачкай Красуняй і таямнічым хлопчыкам Вухуцікам.
Пад час сустрэчы аўтарка прэзентавала чытацкай аўдыторыі свае апошнія кнігі: “Новыя прыгоды Лісачкі Красуні”, “Лісачка Красуня і сапраўдны герой”, “Малюй-вандруй” і інш., надрукаваныя выдавецкім домам “Звязда”.
Несумненна, неверагодныя гісторыі Кацярыны Хадасевіч-Лісавой прыйшліся да спадобы амаль усім прысутным, зацікавілі тым, што ў іх прысутнічаюць расфарбоўкі, розныя гульні і галаваломкі, цікавыя і вясёлыя заданні.
Дзеці з задавальненнем набылі кнігі з даравальным подпісам аўтара, а таксама выказалі жаданне ўзяць кнігі ў бібліятэцы, якія яшчэ не былі імі прачытаны!
Views: 24