23 лютага для вучняў СШ №43 6 “Г” класа прайшоў моўны турнір, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі сапраўднае інтэлектуальнае свята. Барацьба за лідэрства была захапляючай і вельмі ўпартай.
Гульня праходзіла з пераменным поспехам, кожная з каманд, то паднімалася, то апускалася па турнірнай табліцы. Дзве каманды: «Усяведы» и «Эрудыты» бліскуча адказвалі на пытанні, якія тычацца жыцця і працы беларускага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця.
У выніку – на першае месца выйшла каманда “Эрудыты”, якая заслужана атрымала дыплом пераможцы.
Views: 100