Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

105 год з дня нараджэння Уладзіміра Шахаўца

Уладзімір Міхайлавіч Шахавец - беларускі пісьменнік і перакладчык, заслужаны работнік культуры, нарадзіўся 26 лістапада 1918 года ў в. Кімія, Барысаўскага раёна, Мінскай вобласці.

Паходзіць родам з сялянскай сям’і. У 1934 годзе пачаў працаваць рахункаводам калгаса, потым сакратаром сельсавета. У 1937 годзе скончыў Магілеўскі рабфак і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1946 годзе.

Як пісьменнік дэбютаваў вершамі ў 1937 годзе. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Землякі» (1949), «Насустрач» (1951), «Будзьце здаровы» (1955), «Пасля вяселля» (1958), «Месца ў жыцці» (1960), «Блакітная мара» (1985), «Дарога пачыналася ў Бярозаўцы» (1990), кніг для дзяцей «Крылаты дзень» (1961), «Чорны снег» (1962), «Пісьмо да сябра» (1966), «На зімнім возеры» (1970), «Светлая раніца» (1988).
Удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. А з 1947 года з’яўляецца Членам Саюза пісьменнікаў.

З 1946 па 1948 гг. Уладзімір Міхайлавіч працуе літсупрацоўнікам у газеце «Літаратура і мастацтва», а з 1948 года – рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі, намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларусь». У 1976—1982 гг. — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Уладзімір Шахавец пераклаў на беларускую мову паэмы «Мцыры» і «Ізмаіл-бей» М. Лермантава, шэраг вершаў А. С. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, трагедыю У. Шэкспіра «Макбет», асобныя творы англійскіх, французскіх, венгерскіх, сербскіх, славацкіх паэтаў. У 1983 годзе выйшла кніга перакладаў «Пераклічка».

Памер пісьменнік 8 чэрвеня 1991 года.

Просмотров: 25