Эдзі Агняцвет – беларуская паэтка, драматург, перакладчыца, дзіцячая пісьменніца.
Нарадзілася 11 кастрычніка 1913 года, у сям’і служачых у Мінску. Яе сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган. Скончыла сямігодку.
Першыя вершы пачала пісаць ў 1929 годзе. Пісала пераважна для дзяцей.
У 1930 г. працавала на мінскім заводзе «Камунар». Пасля год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. У 1934 годзе скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута, які скончыла ў 1936 годзе.
У 1935 годзе выдае першы зборнік паэзіі «Маё пакаленне».
З 1937 года з’яўляецца Членам Саюза пісьменнікаў СССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945-1946 г. пісьменніца працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.
Яе называюць беларускай Агніяй Барто: сваімі вершамі Эдзі Агняцвет стварыла цэлы сусвет беларускай дзіцячай паэзіі. З-пад яе пяра выйшлі паэтычныя зборнікі «Міхасёк», «Краіна маленства», «Піянерская гама», «Ля піянерскага кастра», «Незвычайныя канікулы», «Хто пачынае дзень?», «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя», «Беларуская рабіна» і іншыя. Актыўна аўтарка займалася перакладчыцкай дзейнасцю. Пераклала на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, «Маленькага прынца» А. Экзюперы.
У 1986 годзе за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда» паэтка была ўзнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена.
З'яўляецца аўтарам лібрэта опер для дзяцей «Джанат».
Памерла пісьменніца 17 ліпеня 2000 года.
Чытаць вершы Эдзі Агняцвет:
Першае слова
Зямля з блакітнымі вачамі
Вершы пра каханне
Зборнік вершаў
Views: 126