Анатоль Іванавіч Бутэвіч – беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 года ў сям’і сельскіх жыхароў на хутары Язавец, Нясвіжскага раёна. У 1966 годзе скончыў Сноўскую сярэднюю школу. Скончыў адзяленне беларускага языка і літаратуры філалагічнаго факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта у 1971 годзе.
Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенства (1971-1973), намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена” (1975-1979), дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура” (1986-1987). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, член Беларускага саюза журналістаў з 1972 года.
Друкавацца пачаў з 1969 года пад рознымі псеўданімамі: Максім Валошка, Анатоль Баярскі, Міша Алімпік. Працуе ў вобласці дзіцячай і гістарычнай літаратуры, публіцыстыкі, крытыкі, перакладае з польскай, рускай, украінскай моў на беларускую. Ім напісаны такія творы: « Прыгоды памаўзлівай Рыскі» (1999), «Расстайны пах асоту» (2000), «Прыгоды віруса Шкодзі» (2009), «Пад небам беларускага слова» (2007) і іншыя.
Яго пяру належыць серыя кніг «Сем цудаў Беларусі»: «У гасцях у вечнасці», «Званы Нямігі», «За наміткай гісторыі», «Адвечны покліч Радзімы», «Славутыя родам сваім», «Перуновага племені дзеці», «На далонях вечнасці» (сумесна з У. Ягоўдзікам).
«У гасцях у вечнасці»
https://www.rulit.me/books/u-gascyah-u-vechnasci-read-343594-1.html
«Перуновага племені дзеці»
https://4italka.su/nauka_obrazovanie/kulturologiya/362084.htm
«Прыгоды памаўзлівай Рыскі»
https://4italka.su/proza-main/sovremennaya_russkaya_i_zarubejnaya_proza/362087.htm
Views: 28