Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. І становіцца вельмі горка, калі чалавек не шануе, забывае яе.

З нагоды свята бібліятэка падрыхтавала для наведвальнікаў шэраг мерапрыемстваў.
Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №37 г. Магілёва» прайшоў моўны турнір «Зямлі маёй родная мова». Хлопцы і дзяўчынкі пазнаёміліся з прыказкамі, прымаўкамі беларускага народа, адгадвалі загадкі-падманкі, здзейснілі падарожжа па гарадах Беларусі.

На дзіцячым абанеменце для маленькіх кнігалюбаў была прадстаўлена інтэрактыўная зона «Роднай мовы пералівы». Любы жадаючы мог прыняць удзел у гульнях: «Хто адгадае?», «Перагавары сябра», а таксама па малюнку даведацца аб значэнні беларускага слова.

На працягу дня чытачам былі прапанаваны кніжныя выставы: «Ведай нашых» - знаёміла з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў; «Чытайце беларускае» - сабрала лепшыя творы Беларусі для рознага ўзросту; «Новыя кнігі на любы густ» - рэкамендавала творы дзіцячых пісьменнікаў.

Завершылася свята творчай сустрэчай з магілеўчанкай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі – Аленай Беланожка.

 

Views: 40