Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Прызнанне ў любові Аляксею Пысіну

Яму б ляснымі сцежкамі прайсці,
Адчуць раптоўна подых навальніцы...
Пры жыцці любіў ён слухаць шолах таямнічы…
Хвіліна цішыні на Прыдняпроўі.
У горле слёз нявыплаканых ком –
Запозненым прызнаннем у любові.

19 сакавіка, напярэдадні 105 гадавіны з дня нараджэння беларускага паэта, нашага земляка, Аляксея Пысіна, ў бібліятэцы адбылася паэтычная рапсодыя “Тут жыцця майго выток”. Выказаць любоў і пашану паэту прыйшлі навучэнцы УА “Магілёўскі дзяржаўны палітыхнічны каледж” разам з настаўніцай Яфімавай Таццянай Уладзіміраўнай.

Хлапчукі і дзяўчаты не толькі ўважліва слухалі сповед пра жыццё і творчасць паэта, але і самі сталі ўдзельнікамі. Юныя магілёўцы пранікнёна чыталі вершы Аляксея Васільевіча, якія найбольш закранулі іх душу.

Views: 26