Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Шчаслiвай зоркi самародак

«Шчаслівай зоркі самародак» – пад такой назвай 20 лютага адбыўся паэтычны ўспамін, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Мерапрыемства было арганізавана ў межах святкавання Дня роднай мовы і прайшло для старэйшых вучняў ДУА "Сярэдняя школа № 37 г Магілёва".

Кім быў Рыгор Барадулін для Беларусі і беларускай літаратуры, у чым унікальнасць яго творчасці?

Адказы на гэтыя пытанні пастараліся даць супрацоўнікі бібліятэкі. Для кожнага чытача Барадулін адкрываў сваю Беларусь. У сваю чаргу, кожны адкрываў Барадуліна для сябе па-свойму. Вось і бібліятэкары, распавядаючы пра цікавыя старонкі біяграфіі, багатую творчую спадчыну паэта, выказывалі сваё гледжанне і свае адносіны.

Прысутныя мелі ўнікальную магчымасць у запісы пачуць песню на словы Барадуліна ў выкананні самога аўтара.

Сустрэча атрымалася змястоўнай і цікавай.

Views: 13