Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Чытайце беларускае лепшае (дарослым)

Паважаны чытач!

Прапануем Вашай увазе цікавыя навінкі беларускай сучаснай літаратуры. Гэта: дакументальныя і фантастастычныя аповесці, займальныя апавяданні, містычныя абразкі, кнігі пра каханне, а таксама зборнік апавяданняў маладых беларускіх празаікаў.

Бензярук, А. Р. Галавасек : дакументальная аповесць-эсэ / Анатоль Бензярук. - Мінск : Звязда, 2023. - 237, [1] с.

"Трохкутнік" – не геаметрычная фігура, а назва адной з карных аперацый, "расчэрчанай" 15-м паліцэйскім ахоўным палком на палескіх землях восенню 1942 года. Падчас гэтай аперацыі была знішчана вёска Драмлёва – адна са шматлікіх беларускіх Хатыняў. Кніга распавядае пра лёсы драмлёўцаў, якія згарэлі ў тым попельным верасні, калі адзначалася трагічнае свята Галавасек.


Богданова, Л. На перекрестках судеб : роман / Лина Богданова. - Минск : Четыре четверти, 2023. - 239 с.. - (Серия "Женские судьбы")

Успешному аналитику Михею Матвееву, много лет работающему за рубежом, посчастливилось взять отпуск и вернуться в Россию. В родном городе волей случая он становится участником частного расследования: на его влиятельных земляков обрушивается масса неприятностей.
Вместе с бывшим сослуживцем майором Борисиком Матвеев обнаруживает, что истоки всех бед кроются в прошлом потерпевших, причастных к трагедии, унесшей жизни двух человек. Остается выйти на удивление изворотливого и коварного мстителя.
При более близком знакомстве с подробностями дела Михей ощутил непреодолимую симпатию к одиночке, бросившей вызов высоким чинам.


Гаўрыловіч, У. М. Любі бліжняга свайго... : раман-версія / Уладзімір Гаўрыловіч. - Мінск : Звязда, 2023. - 246, [1] с.

Героі новага рамана-версіі вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Гаўрыловіча "Любі бліжняга свайго..." – працягу рамана-версіі "Па веры вашай...", адзначанага ў 2023 г. Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у галіне прозы, – разумеюць, што ў кожнага чалавека заўсёды ёсць права выбару. Нават у самыя страшныя хвіліны жыцця застаюцца як мінімум два рашэнні. Часам гэта выбар паміж смерцю, якая дазваляе захаваць гонар і сумленне, і доўгім жыццём у страху, што калі-небудзь стане вядома пра тое, якім коштам яно набытае. А яшчэ паміж сумленнасцю і здрадай, верай і нявер'ем... Аўтар сцвярджае: чалавек створаны Богам для шчасця, а не для вынішчэння сабе падобных. Падзеі твора адбываюцца ў 2022 і 2023 гадах у Беларусі і Расіі, а таксама дзесяць стагоддзяў таму ў сталіцы Кіеўскай Русі і Тураўскім княстве. Для шырокага кола чытачоў.


Иванов, О. Н. О романтике, рыбалке, людях и нравах : рассказы, байки / Олег Иванов. - Минск : Звязда, 2023. - 165, [2] с.

Сборник включает увлекательные рассказы (рыболовы и охотники, народ редкой правдивости, называют их байками) о встречах у костра и на морском катере, рыбалке в Беларуси и далеко за ее пределами. А еще о традициях, особенностях и нравах людей разных стран и континентов, где автор — романтик по натуре и искренний ценитель природных красот — долгое время жил и работал. Эта книга не только для рыболовов и путешественников: описанные с добрым юмором удивительные приключения найдут отклик в сердце любого мечтателя. Для широкого круга читателей.


Канановіч, І.І. Золата Чынгісхана : аповесці, апавяданні / Іван Канановіч. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 220, [2] с.

Героі апавяданняў Івана Канановіча – рабочыя, сяляне, вайскоўцы з іх радасцямі і жыццёвымі клопатамі.
У аповесці "Золата Чынгісхана" аўтар па-свойму распрацаваў міф пра незлічоныя скарбы заваёўніка Сусвету, якія хацелі захапіць нямецка-фашысцкія войскі, але дзякуючы дзеянням дыверсійнай савецкай групы іх планы пацярпелі паразу.


Кунцэвіч, В. І. Калі чужая душа — твая : аповесці, апавяданні, абразкі / Віктар Кунцэвіч. - Мінск : Беларусь, 2023. - 229, [2] с.

Часта здараецца, што ў жыцці чалавек трапляе ў складаную сітуацыю. Чаму гэта адбываецца? Прычын шмат, але часцей за ўсё яго заводзяць у тупік асабістая самаўпэўненасць, зайздрасць і, безумоўна, жаданне хутка здабыць вялікія грошы. Каб выйсці з тупіка, трэба ісці назад. Аднак бывае, што зваротнай дарогі проста няма, і чалавеку трэба шукаць, адкрываць новы шлях. Гэта і робяць літаратурныя героі пісьменніка Віктара Кунцэвіча.
У развіцці падзей аўтар скарыстоўвае дынамічны сюжэт і элементы містыкі, што захапляе чытача і прымушае неадрыўна ісці разам з літаратурнымі героямі.


Ласовская, О. А. Поверить в чудеса : роман / Оксана Ласовская. - Минск : Беларусь, 2023. - 206, [1] с.

Ирине с самого детства не везло — ни в школе, ни в университете, ни на работе, ни в любви. То и дело она попадала в странные истории и вечно на нее валились неприятности. И даже когда казалось, что вот оно, еще немного — и жизнь наконец наладится, тут же все ожидания и мечты рушились, и приходилось начинать сначала. Вот и сейчас, откуда ни возьмись, объявилась неизлечимо больная сводная сестра, которая попросила Ирину удочерить ее дочь. И девушка уже была готова согласиться, но внезапно сестра умерла. Как же теперь Ире поступить с девочкой? И почему сразу после смерти сестры кто-то разгромил ее квартиру, а затем и вовсе раскопал ее могилу? Похоже, в этот раз девушка оказалась вовлечена не просто в странную, но и опасную историю.


Марозаў, З. Парог сумлення : вершы, санеты, вянкі санетаў / Змітрок Марозаў. - Мінск : Беларусь, 2023. - 167 с.

Зборнік вершаў «Парог сумлення» Змітрака Марозава пабачыў свет у сталічным выдавецтве «Беларусь» нядаўна, і аўтар паклапаціўся, як і абяцаў, адразу даслаць кніжку мне, бо вельмі яе чакаў. Чакаў таму, што, па прызнанні творцы, прысвяціў выданне сваёй жонцы Таццяне. Яна болей чым год таму пайшла ў лепшы свет, а раней разам са Змітраком часцяком, асабліва калі былі маладзейшымі, прыязджала на сваю малую радзіму да бацькоў у быхаўскую вёску Няраж. Тут аднойчы з ёю і пазнаёміўся.


Мосолова, С. С. Пора жить : повести о любви / Светлана Мосолова. - Минск : Четыре четверти, 2023. - 143 с.. - (Серия "Женские судьбы").

Героине повести «Лесная история» Катерине сердце подсказывало, что, решившись на поездку в сибирскую тайгу за исцелением, она обязательно будет жить. Хватит ли ей сил преодолеть долгий опасный путь и, оставив сомнения, подарить счастье встреченному в лесной глуши Степану?
Александра из повести «Роддом, палата номер семь» – дочь белорусского дипломата, в пять лет потерявшая семью, родила ребенка. Ее соседки по палате – разные по статусу и характеру, успели познакомиться и подружиться. Истории у всех свои: со счастливым концом и не очень. Однако их объединяет главное – счастье материнства.
А повесть «Стриптиз в Заречье» начинается с интриги. Бизнесмен из города намерен построить санаторий на территории заповедных лугов. Трое друзей волею судьбы встают перед выбором: им предлагается показать сеанс мужского стриптиза в новом сельском клубе в обмен на отказ от строительства. В предвкушении зажигательного шоу все взрослое население приобретает билеты на этот сеанс…


Цень зоркі : 25 апавяданняў маладых беларускіх празаікаў / [укладальнік Ю. А. Алейчанка ; мастак М. Пракаповіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 260, [2] с.

Зборнік склалі апавяданні дваццаці пяці маладых беларускіх празаікаў: як пачынаючых, так і тых, хто ўжо зрабіў упэўненыя крокі ў літаратуры. Фантастычны свет, свет чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін, сучаснасці і гістарычнага мінулага – абсяг тэм кнігі вельмі шырокі. Разнастайная і палітра аўтарскіх стыляў: ад следавання класічным канонам да мадэрновага, падкрэсленасучаснага гучання.

Кнігі чакаюць Вас у бібліятэцы!

 

Просмотров: 50