6 лютага краіна адзначала 107-гадавіну з дня нараджэння аднаго з самых таленавітых і шырокавядомых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя - Аркадзя Куляшова. Ён прысвяціў творчай дзейнасці 52 гады з 64 пражытых, пакінуўшы пасля сябе каля 30 кніг паэзіі.
Каб разам успомніць славутага земляка, 17 лютага бібліятэкары прапанавалі вучням старэйшых класаў сярэдняй школы №37 літаратурна-музычную кампазіцыю «Асуджан я любоўю пажыццёва».
З первых хвілін мерапрыемства захапіла ўдзельнікаў і лірычны настрой не пакідаў іх на працягу ўсёй сустрэчы.
Расповед пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова суправаджаўся відыапрэзентацыяй. Біяграфічныя звесткі павольна перамяжовывалісь з музычнымі нумарамі, бо вялікая колькасць вершаў Куляшова пакладзена на музыку. З захапленнем падлеткі слухалі жывы голас класіка, гучаўшы ў запісы.
Успамінаючы Куляшова-паэта,вучні падрыхтавалі тэматычныя газеты, на старонках якіх адлюстравалі геніяльнасць яго літаратурнай спадчыны і сучаснасць яго твораў.
Views: 8