У дзіцячым садку №42 бібліятэкары правялі для старэйшых дашкольнікаў занятак па сказкатэрапіі “У краіне пачуццяў”.
На прыкладах казачных герояў дзеці вучылісь разумець уласныя станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, кіраваць паводзінамі і пачуццямі. Яны выконвалі практычныя заданні, дзе трэба было выказаць пачуццё жалю да іншага чалавека, радасць ад добрага ўчынку, гонар за сябра, здзіўленне ад неверагоднага.
Удала падабраныя казкі, дапамагалі ўстанавіць кантакт з малымі, вызваць у іх зацікаўленасць.
Акрамя таго, хлопчыкі і дзяўчынкі спрабавалі выкарыстоўваць у сваім маўленні беларускія словы і выразна фармуляваць свае думкі, вобразна апісваць сваё адчуванне, настрой.
Views: 0