21 лютага ў бібліятэцы прайшлi мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
Так, з самай раніцы, адбылася імпрэза «Прамова пра мову» з удзелам студэнтаў 2 курса гісторыка-філалагічнага факультэта МДУ імя А.А.Куляшова.
Вядучыя мерапрыемства распавядалі прысутным – навучэнцам УА «Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» і УА «Магілеўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» аб гісторыі свята, чыталі вершы на роднай мове, прапаноўвалі прыняць удзел у гульнях: адгадаць загадкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, прайсці віктарыну з дапамогай мабільнага тэлефона.
Завяршылася сустрэча аўкцыёнам прыказак і прымавак, у якім былі вызначаны абсалютныя пераможцы.
Views: 8