Пад такой назвай 20 сакавіка для вучняў 7-га “Г” СШ №43 адбылося літаратурнае знаёмства з вялікімі паэтамі Беларусі.
Разам з бібліятэкарам падлеткі адправіліся на віртуальную экскурсію па музеях Я. Купалы і Я. Коласа. З вялікай зацікаўленасцю навучэнцы слухалі аповед пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
З задавальненнем прымалі ўдзел у літаратурных віктарынах, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні па творчасці класікаў літаратуры. Хлопцы і дзяўчаты спаборнічалі ў беларускіх гульнях таго часу: “Збяры Бульбу”, «Гарачыя гаршчочкі», «Сляпы музыкант».
Мерапрыемства яшчэ раз паказала, што мова Коласа і Купалы гучыць і сёння, застаўляючы нас перажываць, радавацца, любіць і ганарыцца гісторыяй і культурай нашай краіны.
Views: 3