Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

І кружыцца планета Куляшова, і песня пра Алесю ўсё звініць…

6 лютага - дзень нараджэння аднаго з самых таленавітых і шырокавядомых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя, нашага земляка -  Аркадзя Куляшова. Ён прысвяціў творчай дзейнасці 52 гады з 64 пражытых, пакінуўшы пасля сябе каля 30 кніг паэзіі.

Наведаць «планету Куляшова» бібліятэкары запрасілі навучэнцаў палітэхнічнага каледжу. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Асуджан я любоўю пажыццёва» з первых хвілін мерапрыемства захапіла ўдзельнікаў. Лірычны настрой не пакідаў іх на працягу ўсёй сустрэчы.

Расповед пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова суправаджаўся відыапрэзентацыяй. Біяграфічныя звесткі павольна перамяжовывалісь з музычнымі нумарамі, бо вялікая колькасць вершаў Куляшова пакладзена на музыку. З захапленнем падлеткі слухалі жывы голас класіка, гучаўшы ў запісы, і пранікнёнае чытанне вершаў іх настаўніцай, Таццянай Уладзіміраўнай Яфімавай.

Да мерапрыемства была прымеркавана кніжная выстава па жыцці і творчасці паэта. Прысутныя з вялікай цікавасцю пазнаёмілісь з яе матэрыяламі і зрабілі памятныя фотаздымкі.

Views: 28