Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

90 год з дня нараджэння А.К. Клышкі

Анатоль Канстанцінавіч Клышка – празаік, крытык, перакладчык, педагог.

Анатоль Клышка нарадзіўся ў вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці 16 красавіка 1935 года ў сялянскай сям’і. Бацькі, Канстанцін Мікалаевіч і Алеся Сцяпанаўна, былі майстрамі на ўсе рукі. Бацька працаваў з дрэвам, а маці абшывала ўсю вёску. Анатолю з дзяцінства прыходзілася дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Нягледзячы на гэта, у школе ён вучыўся добра і нават выдатна. І ўжо ў школе пісаў вершы і віншаванні.

Пасля школы была вучоба ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы, а потым у Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце. Пад-час вучобы ў вучылішчы быў апублікаваны першы верш «Мыз’ядналіся ў калгас» у навагрудскай газеце.

У 1960 годзе стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

За свай доўгі працоўны і творчы шлях змяніў некалькі пасад: карэктар у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», супрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва», інструктар па друку ЦК ЛКСМБ, загадчык лабараторыі навучання грамаце, загадчык аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». А. Клышка быў адным з арганізатараў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, дзе ўзначальваў камісію па культуры мовы.

Анатоль Канстанцінавіч вельмі любіў дзяцей і пісаў для іх кніжкі: «У лясах Белавежы», «Самая лепшая хатка», «Вярэнька загадак», «У лясах Белавежы» і інш.

Яму належаць працы па методыцы навучання грамаце, вывучэнні лірыкі ў школе, чытанкі і дапаможнікі для вучняў пачатковых класаў: «Верасок», «Прыгаршчы языкаломак», «Тысяча арэшкаў», «Чабарок», «Чую, бачу, гавару», «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга».

Клышка распрацаваў новы метад навучання грамаце паводле якога ім створаны новы «Буквар». Менавіта працы над «Букваром» ён прыклаў шмат сіл, таму што з далёкага дзяцінства ў памяці засталіся яскравыя ўспаміны пра яго першы буквар, які быў адзін на ўвесь клас. І для маленькага Анатоля было сапраўдным святам і шчасцем, калі да яго даходзіла чарга ўзяць дадому Буквар і чытаць яго самастойна. І вось, у свядомым жыцці, ён стварыў такі «Буквар», які прынёс яму шырокую вядомасць і прызнанне. Буквар А. Клышкі ў 1975 годзе быў абвешчаны лепшай кнігай свету: ён заваяваў Гран-пры на міжнароднай кніжнай выстаўцы-ярмарцы ў германскім горадзе Лейпцыгу. У беларусі ён атрымаў Першую прэмію на конкурсе «Падручнік года» у 1999 годзе. Буквар Анатоля Клышкі выкарыстоўвася ў школах Беларусі з 1969 па 2021 год

Шматгранны талент Анатоля Клышкі выявіўся і ў галіне мастацкага перакладу: з польскай і нямецкай, рускай і ўкраінскай, літоўскай і грузінскай, старажытнагрэчаскай і лацінскай моў на беларускую.

Акрамя гэтага, А. Клышка займаўся даследаваннем праблем развіцця беларускай паэзіі, вывучаў творчасць М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, А. Вялюгіна, Р. Барадуліна і інш.

Анатоль Канстанцінавіч зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё педагогікі, пакінуўшы пасля сябе незабыўны след у выглядзе друкаванай спадчыны.

Анатоль Клышка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалямі «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Васіля Віткі. Мае ганаровыя званні: "Выдатнік народнай асветы БССР", «Выдатнік асветы СССР», «Заслужаны работнік культуры БССР».

У памяці беларусаў ён назаўсёды застанецца вялікім творцам і настаўнікам.

Views: 40