13 лютага, у межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», супрацоўнікі дзіцячага абанемента арганізавалі для вучняў малодшых класаў сапраўднае свята роднага слова – інтэлектуальную гульню «Роднай мовы пералівы».
Хлопцы і дзяўчынкі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па бязмежнаму мору слоў. У праграме былі не проста пытанні і адказы, але і сапраўдныя лінгвістычныя прыгоды: юныя філолагі з азартам размаўлялі хуткамоўкамі, адгадвалі беларускія словы і гулялі ў гульню «Хто я?».
Бібліятэка ўдзячна ўсім удзельнікам за цікаўнасць і жывы розум.
Views: 30










































