Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Чароўная сустрэча з Вольгай Беловай

18 лютага ў бібліятэцы панавала асаблівая атмасфера творчасці і цёплага сяброўства. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў госці да малодшых школьнікаў завітала таленавітая паэтка, пісьменніца, драматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Белова.

Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму жывой і яркай. Галоўнай падзеяй стала прэзентацыя дзіцячай кнігі аўтаркі — «Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка». Юныя чытачы 3«А», 3«Г», 4«В», 4«Д» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 43 г. Магілева» з вялікай цікавасцю слухалі пра тое, як нараджалася гісторыя пра незвычайныя прыгоды галоўных герояў, а потым з задавальненнем акунуліся ў моўную гульню.

Яны чыталі ўслых дасціпныя хуткамоўкі, якія прыдумала сама пісьменніца, спрабуючы перамагчы складаныя спалучэнні гукаў, а таксама змаглі паспрабаваць сябе ў ролі акцёраў.

Але самай галоўнай часткай сустрэчы сталі жывыя зносіны: дзеці не саромеліся задаваць пытанні аўтару. Іх цікавіла ўсё: як нараджаюцца вершы, дзе пісьменніца шукае натхненне і ці цяжка быць сапраўдным чараўніком слова.

Гэта сустрэча яшчэ раз нагадала, што родная мова — гэта не толькі школьны прадмет, але і вясёлая гульня, і магчымасць для творчасці.

Views: 23