3 красавіка ў бібліятэцы адбыўся моўны інтэрактыўны практыкум «Па-беларуску: лёгка і цікава». Мерапрыемства прайшло ў межах рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» і сабрала ўсіх, хто хоча размаўляць па-беларуску свабодна і з задавальненнем.
Бібліятэкары падрыхтавалі для юных чытачоў некалькі тэматычных зон: лінгвістычныя гульні, інтэрактыўныя квэсты і творчую майстэрню, дзе ўдзельнікі выконвалі заданні і адкрывалі для сябе новыя моўныя гарызонты.
Views: 7







































