Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Знаўцы роднага слова

14 і 16 красавіка ў рамках Тыдня роднай мовы вучні 5 «Б» і 7 «Г» класаў ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва» наведалі бібліятэку, дзе з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных роднаму слову: моўным турніры «Зямлі маёй родная мова» і інтэлектуальнай гульне «Загадкі роднай мовы».

Школьнікі праявілі свае веды ў гульнях «Цікавая мова», «Перакладчыкі», «Адшукай памылку», а кемлівасць і знаходлівасць — у конкурсах «Хто хутчэй?», «Складзі прымаўку», «Фразеалагізмы» і «Вясёлыя загадкі».

Усе ўдзельнікі даказалі, што ведаюць і шчыра любяць сваю родную мову. Завяршыліся мерапрыемствы знаёмствам з кніжнай выставай «Тваё імя - Беларусь».

Views: 1