Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

140 год з дня нараджэння Змітрака Бядулі

Змітрок Бядуля – беларускі паэт, празаік, публіцыст і мовазнаўца. Сапраўднае імя пісьменніка Самуіл Яфімавіч Плаўнік. Нарадзіўся ён 23 красавіка 1886 года ў небагатай яўрэйскай сям’і, у мястэчке Пасадзец, Вілейскага павета, Віленскай губерніі.

Яго бацька быў арандатарам, а маці працавала швачкай. У сям’і было сямёра дзяцей. Самуілу з самага дзяцінства прыйшлося дапамагаць у гаспадарцы. На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Таму з дзяцінства хлопец захапляўся чытаннем.
Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў (ешыбоце), з якой быў выгнаны за вальнадумства. Ведаў іўрыт, ідыш, беларускую, нямецкую, рускую і крыху польскую мовы.

Пасля ешыбота Самуіл Плаўнік працаваў хатнім настаўнікам, а з 1902 года канторшчыкам на лесараспрацоўках. Шмат займаўся самаадукацыяй. Яшчэ ў дзяцінстве Плаўнік складаў вершы на старажытнаяўрэйскай мове, але пачаткам яго літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907 год, калі ён пачаў пісаць вершы на рускай мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі.

Першым надрукаваным творам пісьменніка стала імпрэсія на беларускай мове «Пяюць начлежнікі», надрукаваная ў 1910 годзе газетай «Наша ніва».
У 1911 годзе пад псеўданімам Змітрок Бядуля ў «Нашай Ніве» быў надрукаваны верш «Мой спеў». А ў 1912 годзе ён пераязджае ў Вільню, дзе наладжвае знаёмства з такімі дзеячамі беларускага адраджэння, як Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Алаіза Пашкевіч, Ядвігін Ш.

Апавяданні, напісаныя Змітраком Бядулям у тыя гады, у далейшым сталі класікай беларускай літаратуры. У 1913 годзе санкт-пецярбургскае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» надрукавала яго першы зборнік вершаў «Абразкі».

Класікай беларускай літаратуры сталі апавяданні Змітрака Бядулі, напісаныя ў гэтыя ж гады: «Пяць лыжак заціркі» (1912), «Малыя дрывасекі» (1914), «На каляды к сыну» (1913), «Велікодныя яйкі» (1913), «Летапісцы» (1914). У 1923 годзе яны ўвайшлі ў першую кнігу апавяданняў Бядулі «На зачарованых гонях».
У 1914 годзе прызначаны сакратаром у «Нашай Ніве», дзе працаваў разам з Янкам Купалам.

З пачаткам нямецкай акупацыі Вільні, ў час Першай сусветнай вайны, газета «Наша ніва» спыняе сваю дзейнасць, і ўлетку 1915 года Змітрок Бядуля вяртаецца ў роднае мястэчка Пасадзец, але калі фронт наблізіўся да родных мясцін, то пісьменнік пераязджае ў Мінск. Працуе ў Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў творчасці Бядулі ўзмацняецца нацыянальная беларуская ідэя, якая адлюстроўваецца ў публікацыях мінскай газеты «Вольная Беларусь» пад псеўданімам Ясакар.

У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928), «Набліжэнне» (1935), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934).
Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма).

З польскай акупацыяй у 1919 годзе стаў карэспандэнтам грамадска-палітычнага і літаратурнага часопіса «Беларускае жыццё».
З 1920 па 1926 гады Змітрок Бядуля працуе загадчыкам літаратурна-крытычнага аддзела газеты «Савецкая Беларусь». У перыяд з 1921 па 1923 гады таксама рэдагуе дзіцячы часопіс «Зоркі».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з моманту заснавання ў 1934 годзе.
Апошнім яго творам стала аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 годзе.
Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні) і інш.

Памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска ў 1941 годзе. У лютым 2020 года адбылася эксгумацыя рэшткаў Змітрака Бядулі, самалётам іх даставілі ў Беларусь.

Можна пачытаць:
Вершы, апавяданні
Бондар
Тры крыжыкі
Cкapб
Тулягі

Можна паглядзець:
Скарб (Змітрок Бядуля)

Views: 8