6 лютага краіна адзначала 105-годдзе з дня нараджэння аднаго з самых таленавітых і шырокавядомых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя Аркадзя Куляшова. Ён прысвяціў творчай дзейнасці 52 гады з 64 пражытых, пакінуўшы пасля сябе каля 30 кніг паэзіі.
Увесь месяц у бібліятэцы праходзіў пад знакам юбілею народнага паэта. Каб разам успомніць славутага земляка,бібліятэкары прапанавалі сваім чытачам літаратурна-музычную кампазіцыю «Асуджан я любоўю пажыццёва».
На паклон да паэта разам са сваімі настаўнікамі пажадалі прыйсці вучні старэйшых класаў гімназіі сярэдніх школ № 8, 43, 45. З первых хвілін мерапрыемства захапіла ўдзельнікаў і лірычны настрой не пакідаў іх на працягу ўсёй сустрэчы.
Расповед пра жыццё і творчасць Аркадзя Куляшова суправаджаўся відыапрэзентацыяй. Біяграфічныя звесткі павольна перамяжовывалісь з музычнымі нумарамі, бо вялікая колькасць вершаў Куляшова пакладзена на музыку. З захапленнем падлеткі слухалі жывы голас класіка, гучаўшы ў запісы.
Успамінаючы Куляшова-паэта, вучні чыталі вершы, якія даўно сталі класікай і ўнесены ў школьную праграму. Тым самым падкрэслілі геніяльнасць яго літаратурнай спадчыны і сучаснасць яго твораў.
Views: 0