26 лістапада вядомаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу споўнілася б 90 гадоў.
«Рыцар чалавечага духу» – так казаў пра Уладзіміра Караткевіча Васіль Быкаў. Уладзімір Караткевіч быў і ёсць для нас пісьменнікам з Вялікай літары, той, каму было дадзена ствараць, што дыхаць, і чые творы не проста набытак гісторыі, літаратуры, але і культурная спадчына ўсёй нацыі.
Увазе чытачоў на абанеменце прапанавана класіка аўтара: «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха»,«Лісце каштанаў», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя творы ў розных выданнях, а таксама паэтычныя зборнікі.
...читать далее "«Рыцар чалавечага духу»"
Views: 16