Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Чытайце беларускае лепшае (дзецям)

Прапануем усім аматарам беларускай літаратуры пазнаёміцца з новымі творамі  дзіцячых пісьменнікаў!

Архіпава, К. А. Бардаклюшы ведаюць, чым заняцца : аповесць-казка / Крысціна Архіпава ; [пераклад з рускай А. Карлюкевіча ; мастак Д. Масунова]. - Мінск : Звязда, 2024. - 70, [1] с.

Ёсць на свеце такія мясціны, дзе прыгоды не заканчваюцца ніколі. Дзе цябе заўсёды рады бачыць, тым больш калі ты верыш у цуды. Там жывуць маленькія істоты – бардаклюшы, і любяць яны наводзіць беспарадак, асабліва ў кішэнях...


Гардзей, В. К. Як мядзведзікі тату згубілі : казкі / Віктар Гардзей ; [мастак Л. Жванія]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 30, [1] с.

Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць — ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. «Тата яшчэ спіць,— супакоіла мама.— Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас». І гэта — праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям’ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і  іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей «Як мядзведзікі тату згубілі». 


Давідовіч, С. Ф. Не жыцце, а казка : [для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Сяргей Давідовіч ; [малюнкі аўтара]. - Мінск : Звязда, 2024. - 100, [2] с.

Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.


Демидович, Т. А. СНежным годом! : рассказы / Татьяна Демидович ; [художник А. Архипова]. - Минск : Звязда, 2024. - 52, [3] с.

Аккуратность, внимание, трудолюбие, щедрость по отношению к друзьям, любовь к братьям нашим меньшим, бережное отношение к тем, кто слабее, нуждается в помощи (рассказ "Почему не тают Снеговики ..."), умение сочувствовать неудачам друзей и вера в их успех ("Как мы поссорились с Ромкой") – вот основные темы новых рассказов.
Но самая главная история – из жизни Сашиного прадедушки в рассказе "СНежным годом!".


10 пытанняў пра звяроў : [для сярэдняга школьнага ўзросту / аўтар тэксту В. Рацэвіч ; мастак К. Сінічэнка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. - 38, [3] с., уключаючы вокладку. - (Серыя "100 пытанняў пра Беларусь").

А ты любіш звяроў? Хочаш даведацца, дзе яны жывуць, якія ў іх звычкі, чым яны харчуюцца, хто іх сябры і ворагі? Якая свойская жывёла самая ахайная? Чаму зубр сімвал Беларусі? Ці праўда, што ў мядзведзя зусім няма ворагаў і каму вые воўк? Тады гэта кніга для цябе і для ўсіх тых, хто цікавіцца братамі нашымі меншымі і клапоціцца пра іх.


10 пытанняў пра расліны : [для малодшага школьнага ўзросту / аўтар тэксту В. Рацэвіч ; дызайн і ілюстрацыі В. Барай]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 39, [1] с.. - (Серыя "100 пытанняў пра Беларусь").

Азірніся — вакол цябе расліны! Хочаш даведацца пра іх больш? Напрыклад, навошта дрэвам лісце альбо чаму пчолы любяць не ўсе кветкі? Якое дрэва ў Беларусі самае старое? Як дыхаюць расліны на дне рэк і азёр? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні можна знайсці ў кнізе.


Казачная энцыклапедыя беларускага лесу : [казкі, вершы, апавяданні / укладальнік і аўтар тэксту А. Бадак ; мастак М. Вярцейка]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. - 125 с.. - (Сямейнае чытанне).

У зборнік увайшлі вершаваныя і празаічныя творы пра звяроў, птушак і расліны беларускага лесу. Рубрыка «Цікавыя факты» дапаможа юным чытачам больш даведацца пра жыццё лясных насельнікаў, у якім шмат незвычайнага і загадкавага, а прымяненне спецыяльных QR-кодаў дазволіць напоўніць казачную энцыклапедыю дзівоснымі гукамі, якія можна пачуць у лесе ў розныя поры года.


Хадасевіч-Лісавая, К. С. Вухуцік і дзіва : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак І. Марозава]. - Мінск : Звязда, 2024. - 132, [2] с.. - (Казкі Кніжнай феі).

Канікулы, святы і цудоўны сюрпрыз: да дзяўчынкі Улады прыляцеў яе іншапланетны сябар Вухуцік! Адразу пачынаюцца цікавыя падзеі, неверагодныя здарэнні і вясёлыя прыгоды, але Улада заўважае, што хлопчыка нешта сур'ёзна турбуе. Ён трымае сваю праблему ў таямніцы і не скардзіцца, бо не хоча псаваць святочны настрой. Пакуль сітуацыя не вымушае яго...


Хадасевіч-Лісавая, К. С. Новыя прыгоды лісачкі Красуні : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Д. Бецун]. - Мінск : Звязда, 2023. - 179, [3] с.. - (Казкі Кніжнай феі).

Галоўная гераіня кнігі – вясёлая і цікаўная лісачка Красуня. Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і раскажа гэта кніга.


Чарняўскі, М. Ноткі-ляноткі : казкі / Мікола Чарняўскі ; [мастак Г. Архіпава]. - Мінск : Звязда, 2024. - 62, [1] с.

Пазнаёміўшыся з новай кнігай вядомага паэта Міколы Чарняўскага, маленькія чытачы даведаюцца, як музычныя ноткі зрабіліся ляноткамі, якая прыгода адбылася з цаглінай па дарозе на будоўлю, хто ўкраў канькі ў Снягуркі, а таксама стануць сведкамі шматлікіх іншых прыгод і здарэнняў з жыцця казачных герояў. Аўтар запрашае ў дзівосны і таямнічы свет жывога роднага слова, застаючыся верным свайму творчаму прынцыпу: кніга – гэта свята для дзяцей.

Завітайце да нас за новымі кнігамі!

i

Views: 227