Літаратурны праект
“Расцём беларусамі”
(у межах далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і літаратуры)

Тып праекта: літаратурны, кароткатэрміновы
Працягласць праекта: студзень-май 2017 г.
Мэтавая аўдыторыя: дашкольнікі
Мэта: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы сродкамі мастацкай літаратуры і фальклора.
Задачы:
• спрыяць фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці;
• далучаць дзяцей да лепшых твораў беларускай літаратуры розных жанраў;
• садзейнічаць успрыманню і разуменню беларускага маўлення;
• фарміраваць мастацка-маўленчую дзейнасць;
• развіваць здольнасці слухаць літаратурныя творы, вылучаць галоўнае і рабіць вынікі;
• стымуляваць і падтрымлівацьсупрацоўніцтва і сатворчасці дзяцей, выхавацелей, бацькоў.
Метады праекта:
• гутаркі;
• чытанне твораў;
• хуткагаворкі;
• завучванне на памяць невялікіх вершаваных твораў;
• дыдактычныя гульні;
• рухомыя гульні;
• разглядванне ілюстрацый;
• разыграванне невялікіх казак;
• творчыя заняткі (маляванне, аплікацыя, музыка).
Актуальнасць праекта:
Прыйдзе час, і сённяшія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Таму вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, ўсебакова адукаванай, а галоўнае любячай і ведаючай беларукую мову.
Неабходнасць у стварэнні дадзенага праекта абумоўлена шэрагам праблем:
• у сувязі з амаль поўнай адсутнасцю беларускамоўнай практыкі ў дзяцей недастаткова сфарміраваныя камунікатыўныя якасці маўленчай дзейнасці;
• адзначаецца бедны слоўнікавы запас;
• маўленне дашкольнікаў знаходзіцца пад моцным уплывам рускай мовы;
• многія дзеці не толькі не ўмеюць размаўляць па-беларуску, але і не разумеюць мовы;
• большая колькасць бацькоў увогуле не звяртаецца да беларускай народнай культуры, не размаўляе на нацыянальнай мове, не чытае сваім дзецям твораў беларускай дзіцячай літаратуры.
Аднак, менавіта беларуская мова робіць нас непаўторынымі і адрознівае ад іншых народаў свету.
Дзеля таго, каб родная мова не пагасла, вельмі важна пачынаць вывучаць яе яшчэ з малентства, а менавіта, з дзіцячага садка. Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека–грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.
Дадзены перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай культуры, роднай мовы і літаратуры дзеля патрыятычнага выхавання. Менавіта для дзяцей дашкольнага ўзросту характерны высокая ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасць, бязмежны давер дарослым, імкненне падрабляцца да іх, эмацыянальная спагадлівасць і інтарэс да навакольнага.
Але нельга прымусіць любіць Радзіму, навакольны свет, быць добрым і памяркоўным. Самыя галоўныя жыццёвыя каштоўнасці можна выхаваць. Бібліятэкі з’яўляюцца другасным звяном у нашай краіне, прызначаным фарміраваць і выхоўваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб Беларусі сродкамі мастацкай літаратуры.
Беларуская дзіцячая літаратура і фальклор займаюць асаблівае, пачэснае месца ў агульнай сістэме выхавання. У працэсе слухання твораў, творчых і гульнёвых заданняў у дашкольнікаў назіраецца асаблівая цікавасць да гучання роднага слова. Кніга пры гэтым – найлепшы памочнік.
Такім чынам, перад намі стаіць складаная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, мілагучнасць беларускай мовы, своеасаблівасць народых традыцый, дапамагчы адчуць сябе неад’емнай часткай гэтай прыгожай зямлі, цудоўнага народа і з гонарам сказаць: ”Я - беларус!”
Галоўная ідэя праекта:
Любоў да Радзімы, да нашага народа і гонар за сваіх продкаў могуць быць забяспечаны толькі тады, калі кожны маленькі грамадзянін будзе любіць сваю родную мову, не будзе яе цурацца, зразумее і адчуе яе непаўторную прыгажосць, захоча на ёй размаўляць, чытаць і будзе рабіць у будучым усё неабходнае для яе зберажэння і далейшага развіцця.
Чакаемыя вынікі:
• у дзяцей сфарміравана цікавасць да твораў беларускага фальклору, мастацкай літаратуры, народных гульняў;
• слоўнікавы запас дашкольнікаў узбагачаны беларускімі словамі, выразамі;
• дзеці разумеюць беларускую мову;
•назіраецца імкненне выхаванцаў размаўляць на беларускай мове, слухаць беларускамоўныя творы, удзельнічаць у творчых заданнях па матывах беларускіх твораў;
• зладжаная сумесная дзейнасць усіх удзельнікаў праекта (выхавацелі, бацькі, бібліятэкары) дапамагла дашкольнікам авалодаць першай сацыяльнай роляй “Я – беларус!”.
Views: 19






































