Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Анатоль Бутэвіч

b_glav_bigУ бібліятэцы адбылась сустрэча з пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам, грамадскім дзеячам і проста цікавым чалавекам - Анатолем Іванавічам Бутэвічам. Пазнаёміцца, паслухаць аўтара прыйшлі вучні пятых класаў. Сустрэча была цікавай. Анатоль Іванавіч сапраўдны майстар беларускага слова - умее валодаць аўдыторыяй, захапіць яе аповедам пра знаёмыя і незнаёмыя факты, падзеі, гісторыі.

Пісьменнік не проста фіксуе гістарычную рэчаіснасць, а прапускае гісторыю праз сэрца. Найбольш захапляльным стаў аповед пісьменніка пра серыю кніг  “Сем цудаў Беларусі”. Усе, хто прыйшоў на сустрэчу, атрымалі сапраўдны урок патрыятызму, урок беларускасці. Напрыканцы сустрэчы Анатоль Іванавіч, падпісваючы свае кнігі, пажадаў «каб усе любілі Беларусь і гэта любоў будзе ўзаемнай”.

p_4_bigp_1_big

Просмотров: 15