Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

Сотрудничество со школой № 20

wp_20170216_11_13_43_proМаксім Багдановіч - гонар і слава беларускай літаратуры, адзін з самых знакамітых і любімых паэтаў. Творчасць славутага майстра - гэта свет прыгажосці, гармоніі, асэнсавання жыцця. Ен вядомы як паэт-наватар, празаік, цудоўны перакладчык, тонкі і ўдумлівы крытык, гісторык і тэарэтык літаратуры, публіцыст.

Сёння школьная бібліятэка сумесна з бібліятэкай імя А.С.Пушкіна прапанавала ўвазе вучням 8-11 класаў музычна-паэтычную гасцёўню “Я хацеў спаткацца з Вамі”, прысвечаную жыццю і творчасці М.Багдановіча, дзе хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з паэтычнай творчасцю пісьменніка, яго грамадзянскай, пейзажнай, інтымнай лірыкай, фальклорнымі матывамі; вядома, што вобраз паэта – невычэрпная крыніца творчасці для жывапісцаў, скульптараў, музыкантаў, пісьменнікаў, паэтаў.

Таксама падлеткі пазнаёміліся з віртуальнай выставай “Святло паэзіі М. Багдановіча”. На выставе былі прадстаўлены творы Максіма Багдановіча, матэрыял аб жыцці і творчасці паэта, успаміны аб ім, інфармацыя аб асобных напрамках і тэмах творчасці Багдановіча. Выстава змяшчае кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, біяграфічныя матэрыялы, успаміны, пісьмы, партрэты паэта, фотаздымкі, цытаты з вершаў Максіма Багдановіча, выказванні вядомых людзей аб паэце, бібліяграфічныя выданні.

Максім Багдановіч пражыў усяго 25 гадоў, але плёну гэтага жыцця, кароткага і яркага, як бліскавіца, суджана тое даўгалецце, якім лёс надзяляе ўсё сапраўды таленавітае на зямлі. Максім Багдановіч - знакавая постаць у беларускай літаратуры. Ён паспеў зрабіць надзвычай многа, што пад сілу толькі геніям. Вялікая любоў жыве ў народзе да паэзіі Максіма Багдановіча, да яго самаго як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне нанава адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Спадзяёмся, што сённяшняе мерапрыемства абудзіць жаданне яшчэ раз прачытаць творы Максіма Багдановіча, будзе садзейнічаць адкрыццю новых старонак жыцця паэта.

 Информация с сайта: http://school20.mogilev.by/adziny-dzen-belaruskay-movy-16022017

Просмотров: 4