Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

28 лютага — 60 год з дня нараджэння Алеся Бадака

Беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст, крытык, перакладчык, аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень, Алесь (Аляксандр) Мікалаевіч Бадак нарадзіўся ў в.Туркі Брэсцкай вобласці 28 лютага 1966 года.

У школе будучы пісьменнік цікавіўся творчасцю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. Сваю творчасць, Алесь Бадак, пачынаў, як паэт. І ўжо ў 1979 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» выступіў з першымі вершамі.

У 1983 годзе пасля яе заканчэння паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 – 1986 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце.

На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы Алеся Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Мікалаевіч з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.
Таксама займаўся журналісцкай дзейнасцю, працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры, дзе ў 1990 годзе быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У 2003 годзе пісьменнік быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». Выдае шмат вершаў, твораў, казак і пазнавальнай літаратуры для дзяцей: «Мы купілі кракадзіла», «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (1995), «Верабей з рагаткай» (1999), «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў» (2001), «Расліны» (2008), «Жывёлы»(2009), «Птушкі» (2010), «Насякомыя» (2011), «Водны свет» (2012), «Зорка для вавёркі» (2015) і іншыя.

Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў.

У 2009—2014 гадах з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».
З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Можна пачытаць:
Вершы для дзяцей
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца
Гасцінец для вожыка

Views: 31