Адрес: 212002 г. Могилев, пр-т Пушкинский, 36. Телефон: 42-88-04. E-mail: db-pushkina@mail.ru.  
Перейти к содержимому

65 год з дня нараджэння Уладзіміра Мазго

Уладзімір Мінавіч Мазго – беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст.

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1964—1968 гадах жыў з бацькамі ў Кемераўскай вобласці.У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»).

Друкавацца пачаў у 1972 годзе ў зэльвенскай раённай газеце «Праца».
Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.
У 1985 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1984—2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Затым працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя», «Нёман».
З 2014 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».

З 2021 года — намеснік старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Аўтар многіх кніг для дарослых і дзяцей: «Пад спеў крыніц» (1982), «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Анёл нябесны» (2007), «Лепшыя сябры» (2012), «Вавёркі лушчаць зоркі» (2019), «Знiчкi вечнасцi» (2020, паэзія і проза), «Казкі ката-марахода» (2022) і інш.

Лаўрэат шэрагу рэспубліканскіх літаратурных прэмій. На вершы паэта напісана шмат песен, якія выконваюць вядомыя спевакі і калектывы.
Жыве ў Мінску.

Можна пачытаць:
Беларуска
Вершы для дзяцей
Белая лілея

 

Просмотров: 74