14 жніўня ў сценах бібліятэкі было шумна і пазнавальна — тут прайшла інтэлектуальная гульня-віктарына «Слоўная мазаіка».
Наведвальнікі не проста правялі час з карысцю, але і атрымалі магчымасць бліснуць эрудыцыяй. Яны з задавальненнем адказвалі на хітрыя пытанні, а таксама пазнавалі займальныя гістарычныя факты пра паходжанне вядомых выразаў.
Сустрэча дазволіла кожнаму па-новаму паглядзець на багацце слоўнікавага складу і пераканацца, што вывучэнне роднага слова — гэта заўсёды цікава.
Чакаем вас у бібліятэцы кожную пятніцу!
Зрабіце свой дзень ярчэй разам з роднай мовай!
Views: 5









































