Сёлета мы адзначаем 105 год з дня нараджэння Івана Мележа. З гэтай нагоды бібліятэка падрыхтавала паэтычны ўспамін «Споведзь палескай душы». Шырэй пазнаёміцца з асобай пісьменніка за старонкамі падручніка прыйшлі вучні 10 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва» і навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж».
Мерапрыемства пачалося з уступнага слова вядучага, які адзначыў ганаровае месца пісьменніка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, кнігі якога перакладзены на многія мовы свету.
Удзельнікі пашырылі веды аб жыцці і творчасці класіка. Асобна спыніліся на перыядзе Вялікай Айчыннай вайны. Было падкрэслена, што І. Мележ з’яўляецца пісьменнікам-франтавіком: ён быў цяжка паранены, яго творы пра вайну грунтуюцца на асабістым баявым вопыце. Гучалі музычныя кампазіцыі з кінастужак.
Арганізатары падрыхтавалі агляд кніжнай выставы «Радасць і боль мастака», дзе былі прадстаўлены не толькі самыя вядомыя творы пісьменніка, але і рэдкія прыжыццёвыя выданні, нарысы ў часопісах.
Views: 5













































